МЕ́НЗУЛЬНАЯ ЗДЫ́МКА адзін з відаў тапаграфічнай здымкі, якая выконваецца з дапамогай мензулы і кіпрэгеля на мясцовасці. Пры М.з. адлегласці і перавышэнні вымяраюць кіпрэгелем або дальнамерам (гл.Геадэзічныя прылады і інструменты), гарызантальныя вуглы атрымліваюць графічна на планшэце. Пры М.з. план ствараецца непасрэдна на мясцовасці ўмоўнымі тапаграфічнымі знакамі, больш дакладна праводзяцца гарызанталі. Праводзіцца ў маштабах 1:5000, 1:2000, 1:1000, 1:500. Выкарыстоўваецца на невял. пл. і ў выпадках, калі інш. метады не мэтазгодны.